Белы бусел... Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны- Беларусь, Белая Русь. Белы бусел з'яўлячецца крылатым сімвалам родная зямлі.
17 лістапада у нашым садзе прайшоў літаратурны вечар "Белы бусел- сімвал роднай Беларусі", прысвечаны нашай Радзіме.
Выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел і падрыхтавалі вершы аб роднай Беларусі і з трапятаннем прачыталі іх гледачам.



