21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова — адна з двух дзяржаўных моў у нашай краіне. Ёю карыстаюцца больш за сем мільёнаў чалавек.
Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, прыказках і, вядома, у творах мастацкай літаратуры.
У ДУА "Урэцкі дзіцячы сад № 10 Любанскага района" педагагічныя супрацоўнікі разам з выхаванцамі ў гэты дзень таксама не засталіся ў баку.
Сёння ўтульная беларуская хатка шчыра вітала сваіх гасцей. Наведваючы беларускую хатку, дзецi знаёмяцца з беларускім бытам.



На тэматычных занятках, якія праходзілі у сярэдніх і старэйшых групах, выхаванцы знаёміліся з беларускім бытам, культурай, традыцыямі і прамысловасцю Беларусі.



Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.